кішэнь, і кішэня, , ж.

  1. Ушыты або прышыты зверху адзення (штаноў, паліто, пінжака) мяшочак для дробных рэчаў і грошай.

    • Сукенка з кішэнямі.
    • Ушыць кішэні.
    • Біць па кішэні (перан. уводзіць у выдаткі).
    • За словам у кішэнь не лазіць (перан. быць знаходлівым, дасціпным у размовах; разм.).
    • Класці сабе ў кішэнь (таксама перан. прысвойваць чужыя грошы).
    • Набіць кішэнь (перан. нажыцца).
    • Не па кішэні каму-н. (перан. надта дорага).
    • Пустыя кішэні ў каго-н. (перан. няма грошай).
  2. Асобнае аддзяленне ў партфелі, чамадане і пад.

    • К. у гаспадарчай сумцы.
  3. Паглыбленне, выемка (спец.).

    • К. тоўстай кішкі.

|| памянш. кішэнька, .

|| прым. кішэнны, .

  • К. гадзіннік (для нашэння ў кішэні).
  • Кішэнныя грошы (на дробныя расходы).
  • Кішэнныя расходы (пра дробныя паўсядзённыя пакупкі).
  • К. злодзей (хто крадзе з кішэней).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)