Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

згуба, , ж. (разм.).

  1. Смерць, гібель, знішчэнне.

    • Берагчы лес ад згубы.
  2. Тое, што з’яўляецца прычынай гібелі ці няшчасця для каго-, чаго-н.

    • Марозы — з. для кветак.
  3. Тое, што згублена, страчана.

    • Знайсці сваю згубу.

згубіцель, , м.

Той, хто губіць, загубіў каго-, што-н.

  • Насякомыя — згубіцелі лесу.

|| ж. згубіцелька, .

|| прым. згубіцельскі, .

згубны, .

Які вядзе да згубы, пагібельны.

  • З. агонь артылерыі.

|| наз. згубнасць, .

згуляцца, ; зак.

Дасягнуць зладжаных дзеянняў у сумеснай гульні.

  • Футбольная каманда згулялася.

|| незак. згульвацца, .

згуртаваны, .

Дружны, аднадушны, арганізаваны.

  • З. калектыў.

|| наз. згуртаванасць, .

згуртавацца, ; зак.

  1. Сабрацца ў гурт.

    • Каля дрэва згуртавалася цэлая грамада людзей.
  2. перан. Дасягнуць аднадушнасці ў поглядах, дзеяннях.

    • З. вакол думкі вучоных.

|| незак. згуртоўвацца, .

|| наз. згуртоўванне, .

|| наз. згуртаванне, .

згуртаваць, ; зак.

  1. Аб’яднаць, наблізіўшы аднаго да другога.

    • З. жывёлу.
  2. перан. Дабіўшыся адзінства, згуртаванасці, аб’яднаць.

    • З. брыгаду.

|| незак. згуртоўваць, .

|| наз. згуртаванне, .

згуснуць, ; зак. (разм.).

Згусціцца, загусцець.

  • Кісель згус.

згустак, , м.

Камячок, які ўтварыўся пры загусценні вадкасці.

  • З. крыві.
  • З. энергіі (перан. пра вельмі энергічнага чалавека).

|| прым. згусткавы, .

згусціцца, ; зак.

Стаць густым ці больш густым.

  • Цеста згусцілася.
  • Хмары згусціліся.

|| незак. згушчацца, .

|| наз. згушчэнне, .