Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

згабляваць, ✂; зак.

Габлюючы, зняць, счысціць.

  • З. няроўнасці.

|| незак. згаблёўваць, ✂.

згаварыцца, ✂; зак.

  1. Дамовіцца адносна якіх-н. дзеянняў.

    • З. пайсці ў ягады.
  2. Дасягнуць узаемнага разумення, пагаднення ў размове.

    • З табой не згаворышся.

|| незак. згаворвацца, ✂.

згавор, ✂, м.

Узаемная дамоўленасць, узаемнае пагадненне.

  • Усе сабраліся на мітынг без згавору.

згаворлівы, ✂.

Такі, з якім лёгка згаварыцца (у 2 знач.).

  • З. чалавек.

|| наз. згаворлівасць, ✂.

згадзіцца​1, ✂; зак.

  1. на што і з інф. Даць згоду (у 1 знач.) на што-н.

    • З. ехаць у камандзіроўку.
  2. Выказаць, пацвердзіць сваю згоду (у 2 знач.) з кім-, чым-н.

    • З. з думкай таварыша.

|| незак. згаджацца, ✂.

згадзіцца​2, ✂; зак.

Аказацца прыгодным, спатрэбіцца.

  • Што ў лесе родзіцца, тое ў хаце згодзіцца (з нар.).

згаладалы, ✂.

Які доўга цярпеў голад, знясілены ад працяглага галадання.

  • Згаладалыя людзі.

згаладацца, ✂; зак.

Нацярпецца голаду.

  • З. за дарогу.
  • З. па добрай кнізе.

згалелы, ✂.

  1. Голы, апусцелы (пра дрэвы, палі і пад.).

    • Згалелыя нівы.
  2. перан. Збяднелы.

    • З. шляхцюк.

|| наз. згалеласць, ✂.

згаліць, ✂; зак.

Зрэзаць брытвай.

  • З. вусы.

|| незак. згольваць, ✂.