Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

згіб, ✂, м.

  1. Дугападобнае скрыўленне.

    • З. ракі.
  2. Месца, па якім што-н. сагнута або згібаецца.

    • Лакцявы з.

згінацца, ✂; незак.

Тое, што і гнуцца.

згінаць, ✂; незак.

Тое, што і гнуць (у 1 і 2 знач.).

згінуць, ✂; зак.

Знікнуць, прапасці.

  • Згінь з маіх вачэй!