Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

згода, ✂, ж.

  1. Станоўчы адказ, дазвол на што-н.

    • Даць згоду на што-н.
    • З чыёй-н. згоды.
    • Маўчанне — знак згоды (прыказка).
  2. Аднадумнасць, агульнасць пунктаў гледжання.

    • Прыйсці да згоды.
  3. Сяброўскія адносіны, аднадушнасць.

    • Жыць у згодзе.
  4. безас. у знач. вык. Дамовіліся, пярэчанняў няма.

    • Ну, што, з.? Едзем разам?

◊

  • У згодзе з чым (кніжн.) — тое, што і ў адпаведнасці з чым-н.

  • Дзейнічаць у згодзе з прынятым рашэннем.

згоднік, ✂, м. (пагард.).

Той, хто праводзіць згодніцкую палітыку з класавым ворагам.

|| прым. згодніцкі, ✂.

згодніцтва, ✂, н. (пагард.).

Дзейнасць, палітыка згодніка.

згодны, ✂.

  1. Які выражае, дае згоду на што-н.

    • З. на ўсе ўмовы.
  2. Які прытрымліваецца з кім-н. адной думкі, адных поглядаў.

    • Я з ім не згодзен.
  3. Які супадае з чым-н., падобны.

    • Сведкі далі згодныя паказанні.
  4. Дружны, аднадушны.

    • Згоднае жыццё.
    • Жылі яны згодна (прысл.).
  5. Стройны, гарманічны.

    • Згодныя спевы.

◊

  • Згодна з чым, прыназ. з Т — у адпаведнасці з чым-н.

  • Згодна з законам.

|| наз. згоднасць, ✂.

згорклы, ✂.

Які згорк, прагорклы.

  • З. тварог.