Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

згладзіцца, ✂; зак.

  1. Выраўнавацца, знішчыцца пасля разгладжвання.

    • Няроўнасць згладзілася.
  2. перан. Стаць менш прыметным, змякчыцца.

    • Першае ўражанне згладзілася.

|| незак. згладжвацца, ✂.

згладзіць, ✂; зак.

  1. Выраўнаваць, знішчыць, разгладжваючы, раўнуючы.

    • З. няроўнасці.
    • З. шурпатасць.
  2. перан. Зрабіць менш прыметным, змякчыць.

    • З. супярэчнасці.

◊

  • Згладзіць вострыя вуглы (кніжн.) — змякчыць вастрыню супярэчнасцей.

|| незак. згладжваць, ✂.

згледзець, ✂; зак. (разм.).

Угледзець, убачыць; заўважыць.

  • Я і не згледзеў, як сцямнела.

◊

  • Як вокам згледзець — як вокам ахапіць.