Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

веялка, ✂, ж.

  1. Сельскагаспадарчая машына, якой ачышчаюць збожжа ад мякіны пасля малацьбы.

  2. Драўляны шуфлік для ручнога веяння збожжа пасля малацьбы.

веяльшчык, ✂, м.

Той, хто вее збожжа або працуе пры веялцы.

|| ж. веяльшчыца, ✂.

веянне, ✂, н.

  1. гл. веяць.

  2. перан. З’яўленне новых думак, ідэй у разумовым жыцці грамадства.

    • Новае в. ў гісторыі.

веяны, ✂.

Ачышчаны веяннем.

  • Веянае жыта.

веяць, ✂; незак.

  1. Ачышчаць збожжа ад мякіны веялкай.

  2. Дзьмуць, абдзімаць павевам.

    • Вее вецер.
    • Цёплай вільгаццю веяла ад ракі (безас.).
    • Ад яго слоў веяла ласкай і клопатам (перан. і безас.).

|| зак. правеяць, ✂ і звеяць, ✂.

|| наз. веянне, ✂.