Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

век, , м.

  1. Стагоддзе.

    • Дваццаты в.
    • Мінулы в.
    • Цэлы в. не бачыліся (вельмі доўга).
  2. Гістарычны перыяд, эпоха, характэрныя чым-н.

    • Каменны в.
    • Касмічны в.
    • З векам упоплеч (ісці, крочыць і пад.: не адстаючы ад жыцця).
  3. Жыццё, перыяд існавання каго-, чаго-н. або ўзрост каго-н.

    • Многа пабачыць на сваім вяку.
    • У хлусні кароткі в. (прыказка).
    • Чалавек сярэдняга веку.
  4. у знач. прысл. Заўсёды, вечна.

    • В. дома яе няма.
    • В. буду помніць вас.

  • На векі вечныя (разм.) — назаўсёды.

  • Праз вякі — бязмежна доўга, на працягу доўгага часу.

|| прым. векавы, .

ве́ка, , н.

Верхняя частка, якая служыць пакрыццём якой-н. пасудзіны, скрынкі, каробкі і пад.

  • В. куфра.

|| памянш. вечка, .

векава́ць, ; незак.

Увесь час жыць дзе-н., знаходзіцца ў якім-н. стане, існаваць.

  • Век в. у дзеўках.

векаве́чны, .

Які існуе многа вякоў, спрадвечны.

  • В. бор.

векавы́, .

  1. гл. век.

  2. Даўні, які існуе вякамі.

    • В. дуб.
    • Векавыя традыцыі.

векапо́мны, .

Які будзе доўга помніцца, незабыўны.

  • Векапомныя падзеі.

|| наз. векапомнасць, .

ве́ктар, , м. (спец.).

Паказаная адрэзкам прамой матэматычная велічыня, якая характарызуецца лікавым значэннем і напрамкам.

|| прым. вектарны, .

  • Вектарнае вылічэнне (матэматычная дысцыпліна).