Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ве́на, ✂, ж.

Крывяносны сасуд, па якім кроў рухаецца да сэрца.

|| прым. вянозны, ✂.

венге́рка, ✂, ж.

  1. Танец венгерскага паходжання, а таксама музыка да яго.

  2. Гусарская куртка з нашытымі папярочнымі шнурамі.

ве́нгры, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Венгрыі.

|| ж. венгерка, ✂.

|| прым. венгерскі, ✂.

венерало́гія, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае венерычныя хваробы.

|| прым. венералагічны, ✂.

  • В. дыспансэр.

венеро́лаг, ✂, м.

Урач, спецыяліст па венерычных хваробах.

венеры́чны, ✂.

Які адносіцца да заразнага захворвання, што перадаецца пераважна палавым шляхам.

  • Венерычныя хваробы.

ве́нзель, ✂, м.

Пачатковыя літары імя і прозвішча або імя і імя па бацьку, звязаныя ў агульны малюнак.

|| прым. вензелевы, ✂.

ве́нік, ✂, м.

Звязаны пучок галінак для падмятання падлогі, парання ў лазні.

  • Вязаць венікі.
  • Бярозавы в.

вентылі́раваць, ✂; незак.

Рабіць вентыляцыю (у 1 знач.).

|| зак. правентыліраваць, ✂.

ве́нтыль, ✂, м. (спец.).

  1. Клапан для рэгулявання расходу вадкасці, пары, газу ў некаторых тэхнічных устройствах.

  2. Клапан у музычных інструментах для рэгулявання вышыні гуку.

|| прым. вентыльны, ✂.