верабе́й, ✂, м.
Невялікая птушка атрада вераб’іных з карычнева-шэрым апярэннем, якая жыве пераважна паблізу чалавека.
- Стрэляны або стары в. (перан. вопытны, бывалы чалавек).
|| памянш. верабейка, ✂.
|| прым. вераб’іны, ✂.
- Вераб’іная ноч (кароткая летняя ноч, а таксама ноч з бесперастаннай навальніцай і зарніцамі).
вераб’яня́, ✂ і вераб’янё, ✂, н.
Птушаня вераб’я.
ве́раванне, ✂, н.
Рэлігійныя погляды, уяўленні, вера (у 2 знач.).
- Вераванні старажытных славян.
ве́раваць, ✂; незак.
Тое, што і верыць у Бога.
веравучэ́нне, ✂, н.
Сукупнасць асноўных палажэнняў якой-н. рэлігіі.
веравызна́нне, ✂, н.
Разнавіднасць якога-н. веравучэння ў спалучэнні з уласцівай яму абраднасцю.
|| прым. веравызнальны, ✂.
вераго́дны, ✂.
Які не выклікае сумнення, надзейны.
|| наз. верагоднасць, ✂.
верадзі́цца, ✂; незак. (разм.).
Натруджвацца, надрывацца, што-н. робячы.
верадзі́ць, ✂; незак. (разм.).
Шкодзіць што-н. сабе, натруджваючы, надрываючы або раздражняць балючае.
- В. рукі, спіну.
- В. рану.
- В. сардэчныя раны (перан. выклікаць цяжкія ўспаміны).
|| зак. зверадзіць, ✂ і разверадзіць, ✂.