Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вела...

Першая частка складаных і складана-скарочаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову веласіпедны, напр. веласпорт, велатрэк, велакамера.

велаго́нкі, ✂, ж.

Веласіпедныя гонкі.

|| прым. велагоначны, ✂.

велаго́ншчык, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца веласіпедным спортам.

|| ж. велагоншчыца, ✂.

|| прым. велагоншчыцкі, ✂.

веладро́м, ✂, м.

Спецыяльна абсталяванае збудаванне для трэніровак і спаборніцтваў па веласіпеднаму спорту.

|| прым. веладромны, ✂.

веласіпе́д, ✂, м.

Двух або трохколая машына для язды, якая прыводзіцца ў рух націскнымі педалямі.

|| прым. веласіпедны, ✂.

веласіпеды́ст, ✂, м.

Той, хто едзе на веласіпедзе, хто займаецца веласіпедным спортам.

|| ж. веласіпедыстка, ✂.

|| прым. веласіпедысцкі, ✂.

веліза́рны, ✂.

Вельмі вялікі.

  • Велізарная плошча.
  • В. поспех.

|| наз. велізарнасць, ✂.

веліка...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «вяліка...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. велікадушны, велікарослы, велікасвецкі.

велікава́ты, ✂.

Крыху большы, чым патрэбны па памеру.

  • Велікаватая шапка.

велікаду́шнічаць, ✂; незак.

Выяўляць, паказваць велікадушнасць.

|| зак. звелікадушнічаць, ✂.