Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вешалка, ✂, ж.

  1. Дошка або стойка з кручкамі, на якія вешаюць адзенне.

  2. Пятля, прышытая да адзення, за якую яго вешаюць.

    • Прышыць вешалку.
  3. Планка з кручком, на якую вешаецца адзенне ў распраўленым па плячах выглядзе.

вешальнік, ✂, м.

  1. Той, хто вешае людзей.

  2. Правіцель, які вызначаецца сваёй жорсткасцю і дэспатызмам.

вешацца, ✂; незак.

Канчаць жыццё самагубствам, павесіўшыся на пятлі, што зашморгваецца.

|| зак. павесіцца, ✂.

◊

  • Вешацца на шыю каму (разм.) — дамагацца ўзаемнасці.

вешаць, ✂; незак.

  1. Надаваць чаму-н. вісячае становішча.

    • В. аброць на крук.
  2. Караць смерцю праз павешанне.

|| зак. павесіць, ✂ і павешаць, ✂.

|| наз. вешанне, ✂ і павешанне, ✂.

  • Смерць праз павешанне.

вешчаваць, ✂; незак.

  1. Гаварыць, абвяшчаць (высок.).

    • В. аб надыходзе важнай падзеі.
  2. Прадказваць, прадракаць.

    • В. цёплую вясну.