Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

веча, ✂, н.

Народны сход у Старажытнай і Сярэдневяковай Русі і на Беларусі гараджан для вырашэння грамадскіх спраў, а таксама месца такога сходу.

|| прым. вечавы, ✂.

  • В. звон.

вечар, ✂, м.

  1. Час сутак ад канца дня да надыходу ночы.

    • Зімовы в.
    • Прыйшлі дамоў пад в.
  2. Грамадскі вячэрні сход, прысвечаны якой-н. даце.

    • Урачысты в.
    • В. сустрэчы з ветэранамі.

|| памянш. вечарок, ✂.

|| прым. вячэрні, ✂.

  • Вячэрняя школа.

вечарам, прысл.

У вячэрні час.

|| памянш. вечарком, ✂.

  • В. забягу на хвіліну.

вечарынка, ✂, ж.

Вячэрняя гулянка з музыкай і танцамі.

  • Пайсці на вечарынку.

вечарэць, ✂; безас.; незак.

Блізіцца к вечару, надыходзіць (пра вечар).

  • Пачало в.
  • Увосень рана вечарэе.

|| зак. звечарэць, ✂.

вечна, прысл.

  1. Бясконца, спрадвеку; на працягу вякоў.

    • Матэрыя існуе в.
    • Жыць в. ў памяці народа.
  2. Пастаянна, заўсёды.

    • Брат в. заняты.

вечназялёны, ✂.

Аб раслінах: круглы год з зялёным лісцем, ігліцай.

вечнасць, ✂, ж.

Працяг часу без пачатку і канца; вельмі доўгі час.

  • Не бачыліся цэлую в. (вельмі працяглы час; разм.).
  • Кануць у в. (бясследна знікнуць).

вечны, ✂.

  1. Які існуе заўсёды, спрадвеку; які не перастае існаваць.

    • Вечная матэрыя.
    • Вечныя снягі.
    • Вечная слава героям.
  2. Бестэрміновы.

    • Перадаць баявы сцяг на вечнае захаванне.
  3. Які пастаянна паўтараецца.

    • Вечныя спрэчкі.

◊

  • Заснуць вечным сном (кніжн.) — памерці.