Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інспіраваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Нагаворамі, падбухторваннем выклікаць (выклікаць) у каго-н. якія-н. думкі, погляды і пад.

  • І. беспарадкі.

|| наз. інспірацыя, ✂ і інспіраванне, ✂.

інспіратар, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто інспіруе што-н.

|| прым. інспіратарскі, ✂.

інстанцыя, ✂, ж.

Асобная ступень у сістэме падначаленых адзін другому органаў (дзяржаўных, партыйных, судовых і інш.).

  • Вышэйшыя інстанцыі.
  • Хадзіць па інстанцыях.

|| прым. інстанцыйны, ✂.

інструктаваць, ✂; зак. і незак.

Даць (даваць) каму-н. кіруючыя ўказанні.

  • І. рабочых па тэхніцы бяспекі.

|| зак. праінструктаваць, ✂.

|| наз. інструктаж, ✂ і інструктаванне, ✂.

інструктар, ✂, м.

Службовая асоба, якая інструктуе каго-, што-н.

  • І. фізкультуры.
  • І. па турызме.

|| ж. інструктарка, ✂.

|| прым. інструктарскі, ✂.

інструктыўны, ✂.

Які змяшчае ў сабе кіруючыя ўказанні.

|| наз. інструктыўнасць, ✂.

інструкцыя, ✂, ж.

  1. Звод правіл, якія ўстанаўліваюць парадак і спосаб ажыццяўлення, выканання чаго-н.

    • І. па тэхніцы бяспекі.
  2. Наогул якія-н. настаўленні.

    • Даваць інструкцыі.

|| прым. інструкцыйны, ✂.

інструмент, ✂, м.

  1. Прылада для выканання якой-н. работы.

    • Хірургічны і.
    • Сталярны і.
  2. зб. Сукупнасць такіх прылад.

    • Хатні і.
  3. Тое, што і музычны інструмент.

    • Духавыя інструменты.
  4. перан., чаго. Сродак для дасягнення чаго-н.

    • Быць паслухмяным інструментам у чыіх-н. руках.

◊

  • Музычны інструмент — спецыяльнае устройства для выканання музыкі, атрымання музычных гукаў.

|| прым. інструментальны, ✂.

  • І. цэх.

інструментаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Правесці (-водзіць) інструментоўку (у 1 знач.) музычнага твора.

інструменталіст, ✂, м. (спец.).

Музыкант, які іграе на якім-н. музычным інструменце.

  • Ансамбль інструменталістаў.

|| ж. інструменталістка, ✂.

|| прым. інструменталісцкі, ✂.