Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кіпцюр, ✂ і капцюр, ✂, м.

  1. Востры загнуты рагавы прыдатак на пальцах птушак, многіх паўзуноў і млекакормячых.

    • Паказаць кіпцюры (перан. пра пагрозу).
    • Трапіць у кіпцюры (перан. пад уладу да каго-н.).
  2. Ногаць (разм.).

|| памянш. кіпцік, ✂.

|| прым. кіпцікавы, ✂.

|| прым. кіпцюрны, ✂ і капцюрны, ✂.

кіпцюрасты, ✂.

З вялікімі і вострымі кіпцюрамі.

|| наз. кіпцюрастасць, ✂.

кіпяцільнік, ✂, м.

Прыбор для прыгатавання кіпячонай вады.

кіпяціцца, ✂; незак.

  1. Награвацца да кіпення.

  2. Варыцца ў кіпячай вадзе.

  3. перан. Гарачыцца, злавацца (разм.).

    • Ты дарэмна не кіпяціся.

|| зак. закіпяціцца, ✂.

кіпяціць, ✂; незак.

  1. Награваючы, даводзіць да кіпення.

    • К. малако.
  2. Трымаць, варыць у кіпені.

    • К. шпрыцы.

|| зак. закіпяціць, ✂.

|| наз. кіпячэнне, ✂.

кіпячоны, ✂.

Такі, які кіпеў.

  • Кіпячонае малако.

кіравальнасць, ✂, ж.

Здольнасць паддавацца кіраванню (пра механізм, машыну).

  • Лёгкая к. машыны.

кіраванне, ✂, н.

  1. гл. кіраваць.

  2. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады.

    • Органы дзяржаўнага кіравання.
  3. Сукупнасць прыбораў, пры дапамозе якіх кіруюць механізмам.

    • Аўтаматычнае к.
  4. Сінтаксічная сувязь, якая выражаецца ў тым, што адно слова патрабуе пры сабе іншага слова зменных часцін мовы ў пэўным склоне.

    • Дзеяслоўнае к.

кіравацца, ✂; незак.

  1. чым. Накіроўваць сваю дзейнасць, працаваць у адпаведнасці з чым-н., у залежнасці ад чаго-н.

    • К. правілам.
    • К. перадавымі ідэямі.
  2. Браць, трымаць кірунак, напраўляць куды-н.

    • К. на Мінск.
    • К. на тую вёску.

кіраваць, ✂; незак.

  1. Карыстаючыся прыборамі, рулём і пад., рэгуляваць ход, рух каго-, чаго-н.

    • К. канём.
    • К. маторнай лодкай.
  2. Быць на чале чаго-н.

    • К. краінай.
    • К. заводам.
  3. Накіроўваць чыю-н. дзейнасць, быць кіраўніком каго-, чаго-н.

    • К. курсавой работай студэнта.
    • К. аркестрам.
  4. Тое, што і кіравацца (у 2 знач.; разм.).

    • Каровы кіруюць да стагоў.
  5. перан. Быць пабуджальнай прычынай, пачаткам чаго-н.

    • Мной кіравала пачуццё жалю.
  6. У граматыцы: патрабаваць пасля сябе пэўнага ўскоснага склону.

|| наз. кіраванне, ✂ і кіраўніцтва, ✂.