кіраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне
-
Карыстаючыся прыборамі, рулём і пад., рэгуляваць ход, рух каго-, чаго-н.
- К. канём.
- К. маторнай лодкай.
-
Быць на чале чаго-н.
- К. краінай.
- К. заводам.
-
Накіроўваць чыю-н. дзейнасць, быць кіраўніком каго-, чаго-н.
- К. курсавой работай студэнта.
- К. аркестрам.
-
Тое, што і кіравацца (у 2 знач.; размоўнае).
- Каровы кіруюць да стагоў.
-
пераноснае значэнне: Быць пабуджальнай прычынай, пачаткам чаго-н.
- Мной кіравала пачуццё жалю.
-
У граматыцы: патрабаваць пасля сябепэўнага ўскоснага склону.
|| назоўнік: кіраванне і кіраўніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)