Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прачуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Даведацца па чутках, размовах.

    • П. пра чыё-н. гора.
  2. Пранікнуць пачуццём у сэнс чаго-н.

    • П. сэрцам усё, што здарылася.

прачыніцца, ✂; зак.

Не поўнасцю адчыніцца.

  • Дзверы прачыніліся.

|| незак. прачыняцца, ✂.

прачыніць, ✂; зак.

Не поўнасцю адчыніць.

  • П. дзверы.

|| незак. прачыняць, ✂.

прачысціць, ✂; зак.

  1. Вычысціць унутранасць чаго-н.

    • П. канал ствала.
    • П. лес.
  2. Правесці некаторы час, ачышчаючы што-н.

|| незак. прачышчаць, ✂.

|| наз. прачыстка, ✂ і прачышчэнне, ✂.

прачытаць, ✂; зак.

  1. гл. чытаць.

  2. Правесці які-н. час чытаючы.

прачытваць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і чытаць (у 1 знач.).

  • Штодзень п. прэсу.

прашаптаць, ✂; зак.

Сказаць шэптам.

  • П. ласкавае слова.

прашаравацца, ✂; зак.

Прадзіравіцца ад шаравання.

  • Адвал плуга прашараваўся.

|| незак. прашароўвацца, ✂.

прашараваць, ✂; зак.

Прадзіравіць шараваннем.

  • П. рукаў.

|| незак. прашароўваць, ✂.

|| наз. прашароўванне, ✂.

прашмыгнуць, ✂; зак. (разм.).

Хутка і непрыметна прайсці куды-н.

|| незак. прашмыгваць, ✂.