Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прахадзіць, ✂; зак.

Правесці які-н. час у хадзьбе.

  • Паўдня прахадзілі па лесе.

прахадная, ✂, ж.

Спецыяльнае службовае памяшканне, праз якое праходзяць на завод, будоўлю і пад.

  • Затрымацца каля прахадной.

прахадны, ✂.

Які мае скразны праход, служыць для праходу.

  • П. двор (таксама перан. пра месца, куды ўвесь час прыходзяць розныя людзі; неадабр.).
  • Прахадная пешка (шахматная пешка, якая мае магчымасць прайсці ў ферзі).

прахаладжальны, ✂.

Які асвяжае ў час гарачыні.

  • П. напітак.

прахаладзіцца, ✂; зак. (разм.).

Астыць на паветры.

  • Выйшаў на двор п.

прахалода, ✂, ж.

Умераны холад, які выклікае прыемнае адчуванне.

  • Ранішняя п.

прахалоджвацца, ✂; незак. (разм.).

Рабіць што-н. павольна, не спяшаючыся; гультайнічаць.

прахапіцца, ✂; зак.

Раптоўна, прачнуцца, абудзіцца.

  • П. ад моцнага стуку.

|| незак. прахапляцца, ✂ і прахоплівацца, ✂.

прахарчавацца, ✂; зак.

Пракарміцца.

  • П. зіму.

|| незак. прахарчоўвацца, ✂.

|| наз. прахарчоўванне, ✂.

прахарчаваць, ✂; зак.

Пракарміць.

|| незак. прахарчоўваць, ✂.

|| наз. прахарчоўванне, ✂.