Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прафесура, ✂, ж.

  1. Пасада прафесара (кніжн.).

    • Атрымаць прафесуру.
  2. зб. Прафесары.

прафілакторый, ✂, м. (спец.).

Прафілактычная або лячэбна-прафілактычная ўстанова.

  • Заводскі п.

прафілактыка, ✂, ж.

Сукупнасць папераджальных мерапрыемстваў (у медыцыне, тэхніцы і іншых галінах).

  • П. грыпу.

|| прым. прафілактычны, ✂.

  • П. агляд машын.

прафіляваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

  1. Надаць (-аваць) чаму-н. правільны профіль (у 2 знач.).

    • П. дарогу.
  2. Надаць (-аваць) профіль (у 3 знач.), адпавядаць профілю (у 3 знач.).

|| наз. прафіляванне, ✂ і прафілёўка, ✂.

прафком, ✂, м.

Скарачэнне: прафсаюзны камітэт — выбарны орган пярвічнай прафарганізацыі.

|| прым. прафкомаўскі, ✂.

прафнепрыгоднасць, ✂, ж.

Скарачэнне: прафесійная непрыгоднасць.

  • Вызваліць каго-н. ад працы з-за прафнепрыгоднасці.

прафорг, ✂, м.

Скарачэнне: прафсаюзны арганізатар — кіраўнік групы ўнутры пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.

|| прым. прафоргаўскі, ✂.

праформа, ✂, ж. (разм.).

Знешняя фармальнасць, выгляд.

  • Захаваць праформу.
  • Зрабіць што-н. для праформы.

прафсаюз, ✂, м.

Скарачэнне: прафесійны саюз.

|| прым. прафсаюзны, ✂.

прах, ✂, м. (высок.).

Астанкі цела чалавека пасля смерці.

◊

  • Пайсці прахам (разм.) — загінуць, знішчыцца.