Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

халуй, ✂, м.

  1. У буржуазна-дваранскім грамадстве: слуга, лакей (уст.).

  2. перан. Падхалім (пагард.).

|| прым. халуйскі, ✂.

  • Халуйская паслужлівасць.

халуйства, ✂, н. (пагард.).

Паводзіны халуя; падхалімства.

халуйстваваць, ✂; незак. (пагард.).

Весці сябе па-халуйску, падхалімнічаць.

халупа, ✂, ж.

Невялікая бедная хата.

  • Жыць у халупе.

халцэдон, ✂, м.

Мінерал, разнавіднасць кварцу.

|| прым. халцэдонавы, ✂.

халэмус, нескл., м., у знач. вык., ✂ (разм. жарт.).

Тое, што і хана.

халява, ✂, ж.

  1. Частка бота, якая закрывае нагу ад ступні да калена.

    • Прышыць новыя перады да халяў.
  2. На халяву (разм. груб.) —

    • 1) хітруючы, нічога не робячы (жыць, пражыць і пад.); на дурніцу.

      • Пражыць жыццё на халяву;
    • 2) бясплатна, дарэмна, нічога не плацячы (рабіць што-н., выпіваць).

      • Напіцца на халяву.

хам, ✂, м. (пагард. лаянк.).

Грубы, нахабны чалавек.

|| ж. хамка, ✂.

хамаваты, ✂.

Схільны да хамства, грубы.

|| наз. хамаватасць, ✂.

хамелеон, ✂, м.

  1. Жывёліна цёплых краін, здольная мяняць афарбоўку покрыва ў залежнасці ад колеру акаляючага асяроддзя.

  2. перан. Чалавек, які часта мяняе свае думкі і погляды ў залежнасці ад абставін.

|| прым. хамелеонавы, ✂ і хамелеонскі, ✂.