халява, , ж.

  1. Частка бота, якая закрывае нагу ад ступні да калена.

    • Прышыць новыя перады да халяў.
  2. На халяву (разм. груб.) —

    • 1) хітруючы, нічога не робячы (жыць, пражыць і пад.); на дурніцу.

      • Пражыць жыццё на халяву;
    • 2) бясплатна, дарэмна, нічога не плацячы (рабіць што-н., выпіваць).

      • Напіцца на халяву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)