Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

турбабудаванне, ✂, н.

Вытворчасць турбін.

|| прым. турбабудаўнічы, ✂.

турбавацца, ✂; незак.

  1. Праяўляць клопат, трывожыцца аб кім-, чым-н.

    • Т. за дзяцей.
    • Т. за будучы ўраджай.
  2. Хвалявацца, непакоіцца.

    • Не турбуйся, усё будзе добра.

турбаваць, ✂; незак.

  1. Парушаць чый-н. спакой, непакоіць каго-н., перашкаджаць каму-н.

    • На рабоце яго не турбавалі.
  2. Хваляваць, трывожыць.

    • Яго турбавала незвычайная цішыня вакол.

турбавінтавы, ✂.

У авіяцыі: такі, у якім паветраны вінт (прапелер) прыводзіцца ў рух газавай турбінай.

  • Т. рухавік.
  • Т. самалёт.

турбавоз, ✂, м.

Лакаматыў, які прыводзіцца ў рух паравой або газавай турбінай.

|| прым. турбавозны, ✂.

турбагенератар, ✂, м.

Электрычны генератар, які прыводзіцца ў рух паравой ці газавай турбінай.

|| прым. турбагенератарны, ✂.

турбаза, ✂, ж.

Турысцкая база.

  • Пуцёўка на турбазу.

турбан, ✂, м.

Галаўны ўбор у народаў Азіі і Паўночнай Афрыкі ў выглядзе палотнішча лёгкай тканіны, абматанай вакол галавы.

турбарэактыўны, ✂.

У авіяцыі: такі, які мае газавую турбіну, што прымае ўдзел у стварэнні рэактыўнай цягі.

  • Т. рухавік.
  • Т. самалёт.

турбацыя, ✂, ж. (разм.).

Турбота, клопат.