Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

правароніць, ✂; зак. (разм.).

Прапусціць, празяваць.

  • Такі зручны выпадак праваронілі.

правартаваць, ✂; зак. (разм.).

  1. Не ўсцерагчы, празяваць.

  2. Правесці які-н. час, вартуючы каго-, што-н.

    • П. усю ноч.

праварыцца, ✂; зак.

  1. Добра зварыцца ў выніку доўгай варкі.

  2. Варыцца некаторы час.

    • Мяса праварылася тры гадзіны.

|| незак. праварвацца, ✂.

праварыць, ✂; зак.

  1. Доўгай варкай давесці да поўнай гатоўнасці.

    • П. мяса.
  2. Правесці які-н. час, варачы што-н.

|| незак. праварваць, ✂.

праваскаваць, ✂; зак.

Нацерці воскам, правашчыць.

  • П. дратву.

|| незак. праваскоўваць, ✂.

праваслаўе, ✂, н.

Адзін З асноўных напрамкаў хрысціянства, веравызнанне, якое склалася ў Візантыі як усходнехрысціянская царква.

|| прым. праваслаўны, ✂.

правасуддзе, ✂, н.

  1. Дзейнасць судовых органаў.

    • Ажыццяўляць п.
  2. Справядлівае рашэнне справы, спрэчак.

    • Шукаць правасуддзя.

|| прым. правасудны, ✂.

правата, ✂, ж.

Правільнасць дзеянняў і думак.

  • Вера ў правату сваёй справы.

правафланговы, ✂.

  1. Які знаходзіцца, размешчаны на правым флангу.

    • П. баец.
    • Раўняцца на правафланговых (наз.).
  2. перан. Чалавек, на якога патрэбна раўняцца ў працы, што служыць прыкладам для іншых.

правашчыць, ✂; зак.

Тое, што і праваскаваць.

|| незак. правошчваць, ✂.