Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кіношнік, , м.

  1. Работнік кінематаграфіі.

  2. Любіцель хадзіць у кіно.

|| ж. кіношніца, .

кінуцца, ; зак.

  1. Хутка рынуцца куды-н.

    • К. на дапамогу.
    • К. на ворага.
    • К. шукаць украдзеныя рэчы.
    • К. на ложак (імкліва легчы, сесці на ложак).
    • К за кім-н.
    • К. бегчы.
    • К. дапамагаць.
    • К. на шыю каму-н.
    • Сабака кінуўся пад ногі каму-н. (напаў на каго-н.).
    • К. ў вочы (перан. стаць асабліва прыметным).
  2. Скокнуць з вышыні.

    • К. з берага ў рэчку.

|| незак. кідацца, .

кінуць, ; зак.

  1. Выпусціўшы з рукі, прымусіць або даць паляцець і ўпасці.

    • К. камень.
    • К. гранату.
    • К. пінжак на крэсла.
    • К. снежкай у каго-н.
  2. Тое, што і выкінуць (у 1 знач.).

    • К. гнілаваты яблык у памыйнае вядро.
  3. перан. Хутка перамясціць, накіраваць, паслаць куды-н.

    • К. атрад на выкананне задання.
    • Лодку кінула (безас.) на каменне (рэзка аднесла).
    • К. позірк на каго-, што-н. (зірнуць, хутка пагладзець).
    • Сонца кінула прамень.
    • К. кпіну, заўвагу (вымавіць мімаходзь).
  4. каго-што і інф. Пайшоўшы, пакінуць; перастаць рабіць што-н.

    • Кажуць, ён кінуў жонку.
    • К. курыць.
    • К. вучобу (перастаць вучыцца).
  5. Працягнуць ніткі праз бёрда (спец.).

    • К. у бёрда.
  6. безас., каго-што ў што. Ахапіць, працяць чым-н.

    • К. у пот, у гарачку, у сон.
  7. кінь(це), таксама з. інф. Ужыв. ў знач. спыні(це), не трэба, хопіць (разм.).

    • Кіньце спрачацца.

|| незак. кідаць, .

|| наз. кіданне, .

кіпа, , ж.

  1. Вязка або пачак якіх-н. прадметаў, складзеных адзін на адзін; стос.

    • К. сшыткаў.
  2. Вялікая ўпаковачная мера (спец.).

    • К. бавоўны.

кіпарыс, , м.

  1. Паўднёвае вечназялёнае хвойнае дрэва сямейства кіпарысавых.

  2. Драўніна гэтай расліны.

    • Зроблены з кіпарысу.

|| прым. кіпарысавы, і кіпарысны, .

кіпень, , м.

Вада ў час кіпення; вар.

кіпець1, , м. (разм.).

Тое, што і кіпцюр.

|| прым. кіпцевы, .

кіпець2, ; незак.

  1. Булькаць, клекатаць, выпараючыся ад моцнага нагрэву (пра вадкасці).

    • Малако кіпіць.
    • Чайнік кіпіць (кіпіць у ім вада).
  2. перан., ад чаго і без дапаўнення. Віраваць, клекатаць (пра вадкасці ў халодным стане).

    • Возера кіпела ад рыбы.
    • Піва кіпіць (іскрыцца, пеніцца).
  3. перан. Развівацца, праяўляцца з сілай, бурна.

    • Работа кіпіць.
    • Нянавісць кіпела ў сэрцы.
  4. перан., чым і без дапаўнення. Быць узрушаным, бурна, з сілай праяўляць якія-н. пачуцці.

    • Так і кіпіць чалавек злосцю.
    • Кіпела ў той час у душы (безас.).

|| зак. закіпець, і скіпець, .

|| наз. кіпенне, .

кіпрыёты, , м.

Жыхары вострава Кіпр.

|| ж. кіпрыётка, .

|| прым. кіпрыёцкі, .

кіпучы, .

  1. Бурлівы, пеністы.

    • К. вадаспад.
  2. перан. Напружаны, дзейны.

    • Кіпучая дзейнасць.

|| наз. кіпучасць, .