кіпець2 дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Булькаць, клекатаць, выпараючыся ад моцнага нагрэву (пра вадкасці).

    • Малако кіпіць.
    • Чайнік кіпіць (кіпіць у ім вада).
  2. пераноснае значэнне, ад чаго і без дапаўнення. Віраваць, клекатаць (пра вадкасці ў халодным стане).

    • Возера кіпела ад рыбы.
    • Піва кіпіць (іскрыцца, пеніцца).
  3. пераноснае значэнне: Развівацца, праяўляцца з сілай, бурна.

    • Работа кіпіць.
    • Нянавісць кіпела ў сэрцы.
  4. пераноснае значэнне, чым і без дапаўнення. Быць узрушаным, бурна, з сілай праяўляць якія-н. пачуцці.

    • Так і кіпіць чалавек злосцю.
    • Кіпела ў той час у душы (безасабовая форма).

|| закончанае трыванне: закіпець і скіпець.

|| назоўнік: кіпенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)