Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сям-там, прысл.

У некаторых месцах, месцамі.

  • За свой век давялося сям-там пабываць.
  • Сям-там з моху вытыркаюцца шапачкі баравікоў.

сянаж, , м.

Падвяленая здробненая трава, звычайна прасаваная, якая захоўваецца ў спецыяльных герметычна закрытых сховішчах і выкарыстоўваецца як багаты вітамінамі прэсны корм для жывёлы.

  • С. з люцэрны.

|| прым. сянажны, .

сяннік, , м.

Матрац, набіты сенам ці саломай.

|| прым. сенніковы, .

сярдзіты, .

  1. Схільны сердаваць, злавацца; злосны.

    • Сярдзітая суседка.
  2. Які выражае раздражненне, злуецца на каго-, што-н.

    • С. позірк.
    • С. на жонку.
  3. Які моцна дзейнічае, моцны (пра віно, табаку, гарчыцу і пад.).

    • Сярдзітая гарчыца.
    • С. перац.
  4. перан. Вельмі моцны (пра мароз, вецер і пад.; разм.).

    • С. мароз.
    • Сярдзітая зіма.

|| наз. сярдзітасць, .

сяржант, , м.

Званне малодшага каманднага саставу ў арміі і міліцыі, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. сяржанцкі, .

сярмяга, , ж.

Верхняе адзенне з грубага даматканага сукна.

|| прым. сярмяжны, .

сярністы, .

Які мае ў сабе серу (у 1 знач.).

  • Сярністыя мінералы.

сярод, прыназ.

  1. У прамежку паміж краямі якой-н. прасторы, пераважна пасярод яе.

    • Палянка с. лесу.
  2. У акружэнні каго-, чаго-н. (якіх-н. аднародных прадметаў, з’яў, асоб); паміж кім-, чым-н.

    • Карабель с. ільдоў.
  3. Між канцом і пачаткам якога-н. часавага перыяду, у сярэдзіне.

    • Прачнуцца с. ночы.
  4. У асяроддзі каго-н., у складзе якога-н. мноства.

    • Агітацыйная работа с. выбаршчыкаў.

сярод... прыстаўка.

Утварае прыметнікі са знач. які знаходзіцца сярод, пасярод чаго-н., у сярэдзіне чаго-н., напр. сяроддзённы, сяродсезонны.

сярпянка, , ж.

Лёгкая баваўняная тканіна вельмі рэдкага пляцення.

|| прым. сярпянкавы, .