Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

куліса, , ж. (спец.).

Бакавы шчыт у тэатральнай дэкарацыі.

  • Мяккая к. (у выглядзе заслоны).
  • За кулісамі (за сцэнай у тэатры; таксама перан. тайна).
  • За кулісы (за сцэну).

|| прым. кулісны, .

куліч, , м.

Салодкі здобны пірог цыліндрычнай формы.

|| прым. кулічны, .

  • Кулічнае цеста.

кулон1, , м.

Жаночае ўпрыгожанне з каштоўных камянёў ці інш. матэрыялу, якое носяць на ланцужку на шыі.

|| прым. кулонны, .

кулон2, , м.

Адзінка вымярэння колькасці электрычнасці, электрычнага зараду ў Міжнароднай сістэме адзінак.

кулуары, .

  1. Памяшканне па-за залай пасяджэння (у парламенце, на з’ездзе і пад.).

  2. перан. Аб неафіцыйных размовах у дасведчаных палітычных, грамадскіх колах (кніжн.).

    • Вядома з кулуараў.

|| прым. кулуарны, .

  • Кулуарныя размовы.

куль1, , м.

Тоўсты сноп адборнай саломы, якая звычайна ідзе на стрэхі.

|| прым. кулявы, .

  • Кулявая салома.

куль2, , м.

Задняя частка рыбалоўнай снасці (невада, жака і пад.) у выглядзе вузкага доўгага мяшка, куды трапляе рыба пры лоўлі.

|| прым. кульковы, .

кульба, і кульбака, , ж.

Палка з загнутым верхнім канцом для апоры пры хадзьбе.

кульгавець, ; незак.

Станавіцца кульгавым.

кульгавы, .

  1. З карацейшай ці балючай нагой.

    • К. дзед.
  2. Са зламанай або карацейшай, чым другія, ножкай (пра рэчы; разм.).

    • Кульгавая табурэтка.
  3. Больш кароткі, чым другі, другія (пра нагу, пра ножку чаго-н.; разм.).

    • Кульгавая нага.

|| наз. кульгавасць, .