Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

змора, ✂, ж.

Тое, што і зморанасць.

зморанасць, ✂, ж.

Стан зморанага чалавека, бяссілле, стома.

  • Адчуваць з.
  • Ад зморанасці заплюшчваліся вочы.

змораны, ✂.

  1. Абяссілены, стомлены цяжкай працай ці якім-н. іншым заняткам.

    • З. падарожнік.
  2. Які выяўляе стомленасць.

    • З. твар.

змоўкнуць, ✂; зак.

Перастаць гучаць ці перастаць гаварыць.

  • Музыка змоўкла.
  • Кулямёт змоўк.
  • Апавядальнік змоўк.

|| незак. змаўкаць, ✂.

змоўнік, ✂, м.

Тое, што і змоўшчык.

|| ж. змоўніца, ✂.

|| прым. змоўніцкі, ✂.

змоўшчык, ✂, м.

Удзельнік змовы.

|| ж. змоўшчыца, ✂.

|| прым. змоўшчыцкі, ✂.

  • Змоўшчыцкія планы.

змрачнець, ✂; незак.

Рабіцца змрочным, цёмным.

  • Неба змрачнее.
  • Твар змрачнее.

|| зак. пазмрачнець, ✂.

змрок, ✂, м.

  1. Адсутнасць святла, цемра.

    • З. атуліў прасторы.
  2. Няпоўная цемната, прыцемак, пры якім яшчэ можна распазнаваць прадметы.

    • Вячэрні з.
  3. Прыцемак паміж захадам сонца і наступленнем ночы, а таксама перадсвітальны прыцемак.

    • Перадранішні з.

змрочны, ✂.

  1. Слаба асветлены, ахоплены змрокам.

    • З. яловы лес.
  2. перан. Поўны цяжкіх пачуццяў, бязрадасны, пануры.

    • З. твар.
    • Змрочныя думкі.
    • Змрочныя прадчуванні.
  3. перан. Цяжкі, беспрасветны.

    • Змрочныя гады зняволення.

|| наз. змрочнасць, ✂.

змусіць, ✂; зак.

Тое, што і вымусіць.

  • Стары змусіў мяне паехаць у горад.

|| незак. змушаць, ✂.