Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праспіртавацца, ; зак.

Насыціцца спіртам.

|| незак. праспіртоўвацца, .

праспіртаваць, ; зак.

Насыціць спіртам.

|| незак. праспіртоўваць, .

праспяваць, ; зак.

  1. гл. спяваць.

  2. Правесці які-н. час, займаючыся спяваннем.

    • Праспяваў увесь вечар.

праставаты, (разм.).

Не вельмі разумны, недалёкі.

  • П. хлопец.

|| наз. праставатасць, .

прастагнаць, ; зак.

  1. Абазвацца стогнам.

    • Хворы голасна прастагнаў.
  2. Сказаць са стогнам.

    • Піць! — прастагнаў ранены.
  3. Правесці які-н. час стогнучы.

    • Хворы ўвесь вечар прастагнаў.

прастадушны, .

Няхітры і добры, наіўна-даверлівы.

  • П. чалавек.
  • Прастадушна (прысл.) усміхнуцца.

|| наз. прастадушнасць, .

прастак, , м. (разм.).

Тое, што і прасцяк.

|| памянш. прастачок, .

|| ж. прастачка, .

прастакваша, , ж.

Густое кіслае малако.

|| прым. прастаквашны, .

прастамоўе, , н.

Словы і граматычныя формы, уласцівыя вуснай народнай мове, якія выкарыстоўваюцца ў літаратурнай мове як стылістычны сродак для надання мове грубаватага зніжанага адцення.

|| прым. прастамоўны, .

прастарнець, ; незак.

Станавіцца больш прасторным.

|| зак. папрастарнець, .

  • У хаце цяпер папрастарнела (безас.).