Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прасмярдзелы, ✂ (разм.).

Насычаны непрыемным пахам.

  • П. бензінам гараж.

прасмярдзець, ✂; зак. (разм.).

Насыціцца непрыемным пахам, стаць смярдзючым.

  • Адзенне прасмярдзела дымам.

праснак, ✂, м.

Тоўсты блін з прэснага цеста.

прасніца, ✂, ж.

Прыстасаванне, на якое падвешваецца кудзеля пры прадзенні.

прасодыя, ✂, ж. (спец.).

  1. Тое, што і вершазнаўства.

  2. Частка вершазнаўства — вучэнне аб метрычна значных элементах мовы.

  3. Сістэма вымаўлення націскных і ненаціскных, доўгіх і кароткіх складоў у мове.

|| прым. прасадычны, ✂.

прасохлы, ✂.

Які прасох.

  • Прасохлыя дровы.

праспацца, ✂; зак.

Пра п’янага: працверазіцца пасля сну.

  • Ідзі праспіся.

|| незак. прасыпацца, ✂.

праспаць, ✂; зак.

  1. Прабыць які-н. час у стане сну.

    • П. аж да поўдня.
  2. Прачнуцца пазней, чым трэба.

    • Праспаў і спазніўся на лекцыю.
  3. Знаходзячыся ў стане сну, не заўважыць, прапусціць.

    • П. станцыю.

|| незак. прасыпаць, ✂.

праспект​1, ✂, м.

Вялікая шырокая і прамая вуліца ў горадзе.

  • П. Ф. Скарыны ў Мінску.

праспект​2, ✂, м.

  1. Праграма, план чаго-н.

    • П. новага вучэбнага дапаможніка.
  2. Гандлёвае даведачнае выданне рэкламнага характару.

|| прым. праспектавы, ✂ і праспектны, ✂.