Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праследаваць, ✂; зак.

  1. Гнацца за кім-н., каб дагнаць, знішчыць.

    • П. звера.
    • П. ворага.
  2. Учыняць ганенні, прыгнятаць.

    • П. перадавых дзеячаў культуры.

|| наз. праследаванне, ✂.

праслізнуць, ✂; зак.

  1. Прайсці непрыметна куды-н. (разм.).

    • П. у дзверы.
  2. Слізгаючыся, прайсці, праскочыць праз што-н., паміж чым-н.

    • Некалькі зярнят праслізнула праз пальцы.

|| незак. праслізгваць, ✂.

праслойка, ✂, ж.

  1. гл. праслаіць.

  2. Тонкі слой, палоска паміж слаямі чаго-н.

    • Праслойкі іншага колеру ў белым мармуры.
  3. мн. -лоек, перан.. Грамадская група, частка грамадства, арганізацыі, якая вызначаецца якімі-н. асаблівасцямі.

    • Сацыяльная п.

праслужыць, ✂; зак.

Прабыць які-н. час служачы, у дзеянні, карыстанні.

  • П. пятнаццаць гадоў.
  • Боты праслужылі тры сезоны.

праслухаць, ✂; зак.

  1. гл. слухаць.

  2. Выслухаць ад пачатку да канца.

    • П. оперу.
    • П. курс лекцый.
  3. Вызначыць на слых стан чаго-н. (спец.).

    • П. лёгкія.
  4. Слухаючы, не ўспрыняць, не пачуць (разм.).

    • Баяцца, каб не п. галоўнае.
  5. Выведаць па чутках, размовах.

    • П. аб прыездзе артыстаў.
  6. Правесці які-н. час слухаючы.

|| незак. праслухваць, ✂ і праслухоўваць, ✂.

|| наз. праслухванне, ✂ і праслухоўванне, ✂.

праслязіцца, ✂; зак.

Заплакаць ад прыліву пачуццяў.

  • П. пры развітанні.

прасмажыцца, ✂; зак.

У выніку смажання прыйсці ў стан поўнай гатоўнасці.

  • Мяса прасмажылася.

|| незак. прасмажвацца, ✂.

прасмажыць, ✂; зак.

  1. Смажачы, давесці да поўнай гатоўнасці.

    • П. грыбы.
  2. Правесці які-н. час, смажачы што-н.

    • Цэлую гадзіну пра-смажыла бульбу.

|| незак. прасмажваць, ✂.

прасмаліць​1, ✂; зак.

Пакрыць, насыціць смалой.

  • П. лодку.

|| незак. прасмольваць, ✂.

прасмаліць​2, ✂; зак. (разм.).

  1. Прапаліць чым-н. наскрозь.

    • П. папяросай кашулю.
  2. Ачысціць агнём.

    • П. комін.
  3. Некаторы час пракурыць (разм.).

    • Прасмаліў цэлую гадзіну.

|| незак. прасмальваць, ✂.