Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прычэпшчык, ✂, м.

Работнік, які абслугоўвае прычэп.

|| ж. прычэпшчыца, ✂.

прышвы, ✂, ж.

Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні; галоўкі.

  • Халявы ёсць, а п. зробім.

прышласць, ✂, ж.

Час, які прыйдзе за цяперашнім, будучыня.

  • Вера ў светлую п.

прышлы, ✂.

  1. Які прыйшоў адкуль-н., не тутэйшы.

    • П. чалавек.
  2. Які прыйдзе, наступіць, будучы.

    • Спадзявацца на прышлае (наз.).

прышпіліць, ✂; зак.

  1. Прымацаваць шпількай; прыкалоць.

    • П. каўнерык.
  2. перан. Дадаць, далучыць (разм.).

|| незак. прышпільваць, ✂ і прышпіляць, ✂.

прышпільны, ✂.

Такі, які прышпільваецца, не прышыты.

  • П. каўнерык.

прышпорыць, ✂; зак.

Ударыць шпорамі (па баках каня), прымушаючы рухацца.

|| незак. прышпорваць, ✂.

прышрубаваць, ✂; зак.

Прымацаваць пры дапамозе шрубы.

  • П. накрыўку.

|| незак. прышрубоўваць, ✂.

|| наз. прышрубоўванне, ✂.

прышч, ✂, м.

Невялікі запалены бугарок на скуры.

  • Твар у прышчах.

|| памянш. прышчык, ✂.

прышчаваты, ✂ і прышчавы, ✂.

Пакрыты прышчамі.

  • П. твар.

|| наз. прышчаватасць, ✂ і прышчавасць, ✂.