Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

курыца, , ж.

  1. Дамашняя птушка атрада курыных, якую разводзяць для атрымання яек і мяса.

    • Класціся спаць з курамі (вельмі рана).
  2. Самка дамашніх курэй, а таксама некаторых іншых курыных.

    • К. з куранятамі.
    • Курам на смех (пра што-н. вельмі недарэчнае).
    • Куры засмяюць каго-н. (пра таго, хто робіць што-н. недарэчнае).
    • Куры не клююць (вельмі многа, звычайна пра грошы).
    • Мокрая к. (пра растрывожанага, спалоханага або бязвольнага бесхарактарнага чалавека).

|| памянш. курачка, .

|| прым. курыны, .

Курыная слепата —

  1. тое, што і кураслеп;
  2. хвароба вачэй, калі чалавек не бачыць пры слабым святле, асабліва ў прыцемку.

курыцца, ; незак.

  1. Слаба гарэць, тлець, вылучаючы многа дыму.

    • На вогнішчы курыліся галавешкі.
    • Папяроса не курыцца.
  2. чым і без дапаўнення. Вылучаць выпарэнні, лёгкі туман, пару.

    • Ад летняга дажджу курыўся лес парай.
  3. Паднімацца ўверх, кружыцца (пра дым, туман, пыл і пад.).

    • За машынай курыўся пыл.

курыць, ; незак.

  1. Удыхаць і выдыхаць дым якога-н. рэчыва, пераважна тытуню.

    • К. цыгарэту.
  2. што і чым. Спальваць пахучыя рэчывы для атрымання дыму прыемнага паху.

    • К. ладанам.

|| аднакр. курнуць, .

|| наз. курэнне, .

|| прым. курыльны, .

  • Курыльная табака.
  • К. пакой.

курыя, , ж.

У некаторых буржуазных выбарчых сістэмах: разрад выбаршчыкаў, падзеленых па нацыянальнай, маёмаснай і інш. адзнаках.

  • Дваранская к.

  • Папская або рымская курыя — вярхоўны кіруючы орган папскай улады.

|| прым. курыяльны, .

курэнь, , м.

  1. Будан (абл.).

  2. На Украіне і ў некаторых месцах Дона: жылая хата.

  3. Даўней: асобная частка Запарожскага войска, а таксама яе стан.

|| прым. куранны, .

  • К. атаман.
  • Выбіраць кураннога (наз.).

курэць, ; незак.

Тое, што і курыцца (у 1, 2 і 3 знач.).