Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дранцвець, ; незак.

Траціць адчувальнасць, дзеравянець.

  • Нага дранцвее.

|| зак. здранцвець, і адранцвець, .

|| наз. дранцвенне, .

драны, .

  1. Зношаны, падраны.

    • Драныя боты.
  2. Здробнены на тарцы.

    • Драныя аладкі.

драп, , м.

Тоўстая тканіна з шэрсці, з якой шыюць верхняе адзенне.

  • Паліто з драпу.

|| прым. драпавы, .

драпак1, , м.

Спружыноўка, культыватар.

|| прым. драпачны, .

драпак2, , м.

У выразе: даць (задаць) драпака (разм.) — кінуцца наўцёкі; уцячы.

драпануць, ; зак. (разм.).

Хутка ўцячы, даць драла.

  • Драпануў у хмызняк і знік.

драпацца, ; незак.

  1. Мець уласцівасць драпаць.

    • Кошка драпаецца, асцярожна.
  2. Наносіць драпіны адзін аднаму.

  3. Скрэбціся лапамі, зубамі, шукаючы магчымасці пранікнуць куды-н.

    • Мышы драпаюцца пад падлогай.
    • Сабака драпаецца ў дзверы.

драпаць1, ; незак.

Рабіць драпіны чым-н. вострым, цвёрдым на якой-н. паверхні.

|| аднакр. драпануць, .

|| наз. драпанне, .

драпаць2, ; незак. (разм. пагард.).

Паспешна адступаць, хутка бегчы наўцёкі.

  • Немцы драпалі з-пад Курска аж пыл курэў.

драпежнік, , м.

  1. Драпежная жывёліна.

    • Лясныя драпежнікі.
  2. перан. Драпежны (у 2 знач.) чалавек.

  3. перан. Той, хто нажываецца на абрабаванні каго-н., на раскрадванні грамадскага набытку.

|| ж. драпежніца, .

|| прым. драпежніцкі, .