Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чарнавата-...

Першая частка складаных слоў са знач. з чорным адценнем, напр. чарнавата-ліловы, чарнавата-сіні, чарнавата-фіялетавы.

чарнавік, ✂, м.

Чарнавы рукапіс.

  • Апавяданне ў чарнавіку.
  • Ч. сачынення.

чарнавокі, ✂.

З чорнымі вачамі.

  • Ч. хлопец.

чарнавусы, ✂.

З чорнымі вусамі.

  • Ч. мужчына.

чарнавы, ✂.

  1. Напісаны начарна, не канчаткова.

    • Ч. варыянт рукапісу.
  2. Прызначаны дня запісу начарна.

    • Ч. сшытак.
  3. Дапаможны, падсобны (пра работу, разм.).

  4. Звязаны з першапачатковай стадыяй вытворчасці.

    • Чарнавая фрэзероўка.
  5. Са значнай колькасцю прымесей (пра металы, спец.).

    • Чарнавая медзь.

чарнагорцы, ✂, м.

Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Чарнагорыі, што ўваходзіць у Югаславію.

|| ж. чарнагорка, ✂.

|| прым. чарнагорскі, ✂.

чарнагрывы, ✂.

З чорнай грывай.

  • Ч. конь.

чарназём, ✂, м.

Урадлівая перагнойная глеба цёмнага колеру.

|| прым. чарназёмны, ✂.

чарнакніжжа, ✂, н. (уст.).

Чараўніцтва, вядзьмарства, заснаванае нібы на сувязі ведзьмара, чарнакніжніка з т.зв. «нячыстай сілай», д’яблам.

|| прым. чарнакніжны, ✂.

чарнакніжнік, ✂, м.

Той, хто займаўся чарнакніжжам.