Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лупіць​3, ✂; незак. (разм.).

  1. Моцна біць, лупцаваць каго-н.

    • Л. каня пугай.
  2. З сілай удараць у што-н., па чым-н.

    • Л. нагой у дзверы.

◊

  • Лупіць як Сідараву казу (разм.) — бязлітасна біць каго-н.

лупцаваць, ✂; незак.

  1. Біць, хвастаць.

  2. Тое, што і лупіць​3 (у 1 знач.).

|| зак. адлупцаваць, ✂ і вылупцаваць, ✂.

|| аднакр. лупцануць, ✂.

|| наз. лупцаванне, ✂ і лупцоўка, ✂.

луска, ✂, ж.

Дробныя пласцінкі, якімі пакрыта цела рыб, яшчарак, змей.

|| памянш. лусачка, ✂.

|| прым. лускавы, ✂.

луска...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да лускі, лускавінак, напр. лускаачышчальны, лускакрылы, лускападобны, лускахвосты.

лускаваты, ✂.

Пакрыты луской.

  • Л. ствол дрэва.
  • Лускаватыя паўзуны.
  • Атрад лускаватых (наз.).

|| наз. лускаватасць, ✂.

лускакрылыя, ✂.

Назва атрада насякомых, да якога адносяцца матылькі.

лускат, ✂, м. (разм.).

Трэск, лусканне.

  • Чуўся аддалены л. сухіх галінак.

лускаць, ✂; незак.

  1. Раскусваць, разгрызаць (шкарлупіну) з трэскам.

    • Л. сланечнік.
  2. Утвараць чым-н. кароткія адрывістыя гукі.

    • Пальцы лускаюць.

|| аднакр. луснуць, ✂.

|| наз. лусканне, ✂.

луста, ✂, ж.

Адрэзаны вялікі плоскі кавалак хлеба і пад.

|| памянш. лустачка, ✂.

|| прым. луставы, ✂.

лусь, у знач. вык. (разм.).

Ужыв. паводле значэння дзеясл. лускаць, луснуць.