Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

збожжасховішча, , н.

Памяшканне для захоўвання збожжа.

збожжаўборачны, .

Які мае адносіны да ўборкі хлеба.

  • Збожжаўборачная кампанія.
  • З. камбайн.

збожжаўборка, , ж.

  1. Уборка спелай збажыны.

  2. Перыяд, калі праводзіцца ўборка каласавых.

збой1, , м.

Вялікая колькасць каго-, чаго-н., цесна збітага ў адным месцы.

  • З. машын.

збой2, , м. (спец.).

Замінка ў руху каня.

  • У канцы дыстанцыі ў скакуна адбыўся з.

збой3, , м. (спец.).

Галава, ногі і вантробы забітай жывёлы як ежа.

  • Ялавічны з.

|| прым. збойны, .

збоку, прысл.

  1. З краю, не ў сярэдзіне, не ў цэнтры.

    • З. ад дарогі.
    • Стаць з.
  2. З месца, аддаленага ад каго-, чаго-н.

    • Адысці ўбок і назіраць з.
    • Калі глядзець на гэта з., дык здаецца, што ўсё тут добра (перан.).
  3. Побач з кім-, чым-н., паблізу каго-, чаго-н.

    • З. дарогі.

  • Збоку прыпёку (разм.) — пра каго-, што-н. пабочнае, лішняе.

збольшага, прысл. (разм.).

У асноўным, у галоўных рысах або не ў поўную меру, часткова.

  • Расказаць пра сябе з.

збор, , м.

  1. гл. сабрацца, -ць.

  2. Тое, што сабрана; агульная колькасць чаго-н. сабранага.

    • Валавы з. збожжа.
  3. Збіраемыя ці сабраныя за што-н. або на што-н. грошы.

    • Памольны з.
    • У тэатры поўны з.
  4. чаго. Сукупнасць сабраных і выдадзеных разам якіх-н. тэкстаў.

    • З. законаў.
    • З. твораў пісьменніка.
  5. Сход членаў якой-н. арганізацыі.

    • З. ветэранаў вайны.
  6. Кароткачасовае знаходжанне ваеннаабавязаных у распараджэнні ваеннага ведамства для абучэння, а таксама (звычайна) знаходжанне дзе-н. групы спартсменаў для трэніровак.

    • Лагерны з.
    • Вучэбна-трэніровачныя зборы.
  7. мн. Падрыхтоўка да якога-н. дзеяння (ад’езду, адпраўлення куды-н.).

    • Зборы ў дарогу.

  • Гербавы збор — асобы дзяржаўны збор (да 1930 г.) пры афармленні дакументаў, які рэалізоўваўся шляхам продажу марак пэўнай вартасці.

зборачны, .

Прызначаны для зборкі машын і іншых механізмаў з гатовых дэталей.

  • З. цэх.