збор,
-
гл. сабрацца, -ць. -
Тое, што сабрана; агульная колькасць чаго
-н. сабранага.- Валавы з. збожжа.
-
Збіраемыя ці сабраныя за што
-н. або на што-н. грошы.- Памольны з.
- У тэатры поўны з.
-
чаго. Сукупнасць сабраных і выдадзеных разам якіх
-н. тэкстаў.- З. законаў.
- З. твораў пісьменніка.
-
Сход членаў якой
-н. арганізацыі.- З. ветэранаў вайны.
-
Кароткачасовае знаходжанне ваеннаабавязаных у распараджэнні ваеннага ведамства для абучэння, а таксама (звычайна) знаходжанне дзе
-н. групы спартсменаў для трэніровак.- Лагерны з.
- Вучэбна-трэніровачныя зборы.
-
мн. Падрыхтоўка да якога-н. дзеяння (ад’езду, адпраўлення куды-н. ).- Зборы ў дарогу.
Гербавы збор — асобы дзяржаўны збор (да 1930 г.) пры афармленні дакументаў, які рэалізоўваўся шляхам продажу марак пэўнай вартасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)