Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

верф, ✂, ж.

Прадпрыемства для будоўлі і рамонту суднаў.

  • Карабельная в.

|| прым. верфавы, ✂.

верх, ✂, м.

  1. Найбольш высокая, размешчаная над іншымі частка чаго-н.

    • В. дома.
    • В. гары.
    • Жыць на самым версе.
  2. Пад’ёмны навес экіпажа, аўтамашыны.

    • Грузавік з брызентавым верхам.
  3. Добры бок адзення, пакрыты, абшыты матэрыяй, а таксама сама матэрыя; верхняя частка шапкі з другой матэрыі; верхняя частка абутку.

    • Драпавы в. паліто.
    • Скураны в. (абутку).
  4. перан. і адз. Перавага (разм.).

    • Паглядзім, чый тут в. будзе.
    • Браць в. (перамагаць).
  5. перан., чаго; адз. Вышэйшая, крайняя ступень чаго-н.

    • В. дасканаласці.
    • В. майго жадання.
  6. мн. Вышэйшыя кіруючыя колы грамадства.

    • Кіруючыя вярхі.
    • Сустрэча ў вярхах.
  7. перан. Неглыбокія, павярхоўныя веды; знешні бок з’явы (разм.).

    • Нахапацца вярхоў.
    • Слізгаць па вярхах.
  8. мн. Высокія ноты (спец.).

    • Браць вярхі.

верхавіна, ✂, ж.

Верх, верхняя частка чаго-н.

  • В. дрэва.

|| памянш. верхавінка, ✂.

|| прым. верхавінны, ✂ і верхавінкавы, ✂.

верхавод, ✂, м. (разм.).

Той, хто верхаводзіць.

|| ж. верхаводка, ✂.

верхавы, ✂.

Які мае дачыненне да язды вярхом, прызначаны для такой язды.

  • Верхавая язда.
  • В. конь.
  • Прыслаць верхавога (наз.).

верхагляд, ✂, м.

Той, каму ўласціва верхаглядства, хто адрозніваецца верхаглядствам.

|| ж. верхаглядка, ✂.

верхаглядства, ✂, н. (разм.).

Павярхоўнае, неглыбокае знаёмства з чым-н.

верхалаз, ✂, м.

  1. Рабочы, спецыяліст па выкананню работ на вялікай вышыні.

  2. Гарэза, свавольнік (разм.).

|| ж. верхалазка, ✂.

|| прым. верхалазны, ✂.

  • Верхалазныя работы.

верхам, прысл.

Зверху, па версе.

  • Агонь пайшоў в.

верхатура, ✂, ж. (разм.).

Высока размешчаная частка чаго-н.

  • Сядзець на верхатуры.