верх, , м.

  1. Найбольш высокая, размешчаная над іншымі частка чаго-н.

    • В. дома.
    • В. гары.
    • Жыць на самым версе.
  2. Пад’ёмны навес экіпажа, аўтамашыны.

    • Грузавік з брызентавым верхам.
  3. Добры бок адзення, пакрыты, абшыты матэрыяй, а таксама сама матэрыя; верхняя частка шапкі з другой матэрыі; верхняя частка абутку.

    • Драпавы в. паліто.
    • Скураны в. (абутку).
  4. перан. і адз. Перавага (разм.).

    • Паглядзім, чый тут в. будзе.
    • Браць в. (перамагаць).
  5. перан., чаго; адз. Вышэйшая, крайняя ступень чаго-н.

    • В. дасканаласці.
    • В. майго жадання.
  6. мн. Вышэйшыя кіруючыя колы грамадства.

    • Кіруючыя вярхі.
    • Сустрэча ў вярхах.
  7. перан. Неглыбокія, павярхоўныя веды; знешні бок з’явы (разм.).

    • Нахапацца вярхоў.
    • Слізгаць па вярхах.
  8. мн. Высокія ноты (спец.).

    • Браць вярхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)