індустрыялізаваць,
Перавесці (пераводзіць) на машынную, індустрыяльную тэхніку; укараніць (-няць) такую тэхніку.
- І. сельскую гаспадарку.
||
індустрыялізаваць,
Перавесці (пераводзіць) на машынную, індустрыяльную тэхніку; укараніць (-няць) такую тэхніку.
||
індустрыяльны,
Тое, што і прамысловы.
індывід,
Тое, што і індывідуум.
індывідуалізаваць,
Зрабіць (рабіць) індывідуальным (у 1
||
індывідуалізм,
Маральны прынцып, які ставіць інтарэсы адной асобы вышэй за інтарэсы грамадства.
Імкненне да яркага праяўлення сваёй асобы незалежна ад калектыву, а таксама паводзіны, у якіх праяўляецца гэта імкненне.
||
індывідуаліст,
Чалавек, які праяўляе індывідуалізм у поглядах, паводзінах.
||
||
індывідуальнасць,
Асаблівасці характару і псіхалагічнага складу, якія адрозніваюць адзін індывідуум ад другога.
Асоба, індывідуум.
індывідуальны,
Уласцівы канкрэтнаму індывідууму, асабісты.
Які ажыццяўляецца асобнымі людзьмі, не калектыўны.
Асаблівы для кожнага індывідуума.
Асобны, адзінкавы.
індывідуум,
Чалавек як канкрэтная асоба, а таксама наогул асобны жывы арганізм, асобіна.
індыга,
Цёмна-сіняе фарбавальнае рэчыва, якое атрымліваецца з соку некаторых трапічных (індыганосных) раслін або сінтэтычна.
Цёмна-сіні.
||