Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цэнзурны, .

  1. гл. цэнзура.

  2. Прыстойны, дапушчальны.

    • Не зусім цэнзурныя словы.

|| наз. цэнзурнасць, .

цэннасць, , ж.

  1. гл. цэнны.

  2. Выражаная ў грашовых адзінках вартасць, кошт чаго-н., цана.

    • Пасылка з аб’яўленай цэннасцю.

|| прым. цэннасны, .

  • Ц. ўлік усіх аперацый.

цэннік, , м.

Даведнік цэн на тавары або паказальнік цаны.

  • Ц. тавараў.

цэнны, .

  1. Каштоўны, які мае вялікую цану, дарагі.

    • Цэнныя паперы.
    • Цэнная рэч.ё
  2. перан. 3 вялікімі якасцямі, важны, неабходны.

    • Цэннае даследаванне.

|| наз. цэннасць, .

цэнт, , м.

Дробная манета ў ЗША і некаторых іншых краінах, роўная адной сотай грашовай адзінкі.

|| прым. цэнтавы, .

цэнтнер, , м.

Мера масы, роўная 100 кг.

|| прым. цэнтнеравы, .

цэнтр, , м.

  1. Пункт перасячэння якіх-н. восей, ліній і фігуры, пункт засяроджання якіх-н. адносін у целе.

    • Ц. акружнасці.
    • Ц. цяжару.
  2. Сярэдзіна, сярэдняя частка чаго-н., аднолькава аддаленая ад краёў, канцоў чаго-н.

    • Ц. стала быў заняты кнігамі.
    • Камандзірская зямлянка знаходзілася ў цэнтры лагера.
  3. Месца, дзе сканцэнтравана якая-н. важная дзейнасць, кіраўніцтва чым-н.

    • Ц. навуковай думкі.
    • Гандлёвы ц.
  4. Горад, буйны населены пункт, які мае адміністрацыйнае, прамысловае, культурнае значэнне для якой-н. мясцовасці, краіны.

    • Абласны ц.
    • Адміністрацыйны ц.
  5. Вышэйшы орган кіравання якой-н. дзейнасцю.

    • Дырэктывы цэнтра.
  6. Вядучая ўстанова, аддзел такой установы, які кіруе пэўнай галіной дзейнасці.

    • Ц. радыёвяшчання.
    • Сінаптычны ц.
    • Ц. кіравання палётамі касмічных апаратаў.
  7. Група нервовых клетак, якая рэгулюе тую або іншую функцыю арганізма.

    • Дыхальны ц.
    • Рухальны ц.
  8. Дэталь станка з конусным канцом, які служыць для падтрымкі рухомых загатовак пры іх апрацоўцы (спецыяльны тэрмін).

  • Цэнтр нападзення — асноўны ігрок групы нападзення ў футбольнай і хакейнай камандах.

  • (Быць) у цэнтры ўвагі — лічыцца галоўным, выклікаць усеагульны інтарэс.

|| прым. цэнтравы, .

  • Ц. пункт.

цэнтрабежны, .

Накіраваны ў час руху ад цэнтра да перыферыі.

  • Цэнтрабежныя сілы.
  • Цэнтрабежныя нервовыя валокны.

цэнтравальны, , (спец.).

Прызначаны для цэнтравання.

  • Цэнтравальныя станкі.

цэнтраваць, ; зак. і незак. (спец.).

  1. Зрабіць (рабіць) адтуліну ў цэнтры чаго-н.

  2. Вызначыць (-чаць), устанавіць (-наўліваць) цэнтр, цэнтральную кропку чаго-н.

|| зак. зацэнтраваць, і адцэнтраваць, .

|| наз. цэнтраванне, .