цэнтр,
-
Пункт перасячэння якіх
-н. восей, ліній і фігуры, пункт засяроджання якіх-н. адносін у целе.- Ц. акружнасці.
- Ц. цяжару.
-
Сярэдзіна, сярэдняя частка чаго
-н. , аднолькава аддаленая ад краёў, канцоў чаго-н. - Ц. стала быў заняты кнігамі.
- Камандзірская зямлянка знаходзілася ў цэнтры лагера.
-
Месца, дзе сканцэнтравана якая
-н. важная дзейнасць, кіраўніцтва чым-н. - Ц. навуковай думкі.
- Гандлёвы ц.
-
Горад, буйны населены пункт, які мае адміністрацыйнае, прамысловае, культурнае значэнне для якой
-н. мясцовасці, краіны.- Абласны ц.
- Адміністрацыйны ц.
-
Вышэйшы орган кіравання якой
-н. дзейнасцю.- Дырэктывы цэнтра.
-
Вядучая ўстанова, аддзел такой установы, які кіруе пэўнай галіной дзейнасці.
- Ц. радыёвяшчання.
- Сінаптычны ц.
- Ц. кіравання палётамі касмічных апаратаў.
-
Група нервовых клетак, якая рэгулюе тую або іншую функцыю арганізма.
- Дыхальны ц.
- Рухальны ц.
-
Дэталь станка з конусным канцом, які служыць для падтрымкі рухомых загатовак пры іх апрацоўцы (спецыяльны тэрмін).
Цэнтр нападзення — асноўны ігрок групы нападзення ў футбольнай і хакейнай камандах.
(Быць) у цэнтры ўвагі — лічыцца галоўным, выклікаць усеагульны інтарэс.
||
- Ц. пункт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)