Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

планерызм, ✂, м.

Від спорту — лятанне на планерах.

планерыст, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца планерызмам.

|| ж. планерыстка, ✂.

|| прым. планерысцкі, ✂.

планета, ✂, ж.

Нябеснае цела, якое рухаецца вакол Сонца і свеціцца адбітым яго святлом.

|| прым. планетны, ✂ і планетарны, ✂.

планетарый, ✂, м.

  1. Устройства, якое паказвае рух планет і інш. свяціл на купалападобным экране.

  2. Будынак, дзе паказваецца дзеянне гэтага ўстройства і чытаюцца навукова-папулярныя лекцыі па астраноміі.

планетаход, ✂, м.

Аўтаматычны самаходны апарат з дыстанцыйным кіраваннем, які перамяшчаецца па паверхні планеты, аддаленай ад Зямлі.

планёр, ✂, м.

Безматорны лятальны апарат, цяжэйшы за паветра для лунаючага палёту.

|| прым. планёрны, ✂.

  • П. спорт (планерызм).

планёрка, ✂, ж. (разм.).

Кароткая вытворчая нарада па абмеркаванню плана работы.

планіметрыя, ✂, ж.

Аддзел геаметрыі, які вывучае фігуры на плоскасці.

|| прым. планіметрычны, ✂.

планіраваць, ✂; незак.

Паступова, плаўна зніжацца пры палёце.

|| зак. спланіраваць, ✂.

  • Самалёт удала спланіраваў.

|| наз. планіраванне, ✂.

планіроўка, ✂, ж.

Размяшчэнне асобных частак чаго-н. у адносінах адна да другой.

  • П. пасёлка.