Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мор, ✂, м. (уст.).

Павальная смерць, эпідэмія.

  • М. выкаціў усю вёску.

мора, ✂, н.

  1. Частка акіяна — вялікая водная прастора з гаркавата-салёнай вадой.

    • Чорнае м.
  2. перан., каго-чаго. Вялікая колькасць, мноства каго-, чаго-н.

    • М. людзей.
    • М. слёз.

|| прым. марскі, ✂.

  • М. флот.
  • Марская хвароба (хваравіты стан, выкліканы гайданкай).

моратрасенне, ✂, н. (спец.).

Моцнае ваганне марскога дна на вялікай глыбіні.

морг​1, ✂, м.

Установа або спецыяльнае памяшканне для захавання трупаў, іх анатаміравання і выдачы для пахавання.

|| прым. моргаўскі, ✂.

морг​2, ✂, м.

Старая зямельная мера ў Польшчы і Літве (0,71 гектара).

|| прым. моргавы, ✂.

моргаць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і маргаць (у 1 і 2 знач.).

|| наз. морганне, ✂.

морда, ✂, ж.

  1. Пярэдняя частка галавы ў жывёлы.

  2. Твар чалавека (разм. груб.).

|| памянш. мордачка, ✂.

морж, ✂, м.

  1. Буйная ластаногая марская млекакормячая жывёліна з кароткай шэрсцю і вялікімі ікламі.

  2. перан. Чалавек, які займаецца плаваннем зімой у адкрытых вадаёмах.

    • Секцыя маржоў.

|| ж. маржыха, ✂.

|| прым. маржовы, ✂.

  • Маржовая скура.

морква, ✂, ж.

Агародная расліна саладкаватага смаку, звычайна аранжавага колеру, караняплод, які ідзе ў ежу.

|| прым. маркоўны, ✂.

  • М. сок.

морс, ✂, м.

Прахаладжальны салодкі напітак з разведзенага вадой соку ягад або фруктаў.

  • Яблычны м.

|| прым. морсавы, ✂.