Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

здаўмецца, ; зак. (разм.).

Дадумацца да чаго-н., здагадацца пра што-н.

  • З., у чым справа.

здаўна, прысл.

З даўніх часоў.

  • Так тут з. вядзецца.

здацца1, ; зак.

  1. Спыніўшы супраціўленне, прызнаць сябе пераможаным.

    • З. ў палон.
  2. Аслабець, страціць сілы.

    • Апошні год ён зусім здаўся.
  3. Даверыцца каму-, чаму-н., паспадзявацца на каго-, што-н.

    • Я на вас здаўся, а вы тут вось што робіце.

|| незак. здавацца, .

|| наз. здача, .

здацца2, ; зак.

  1. Паказацца ў якім-н. выглядзе.

    • Ён нам здаўся не такім, як быў.
  2. безас., каму. Узнікнуць у думках, адчуваннях, уявіцца.

    • Ці хто стукнуў у дзверы, ці мне здалося?

|| незак. здавацца, .

здацца3, ; зак. (разм.).

Спатрэбіцца.

  • Нашто я там каму здаўся?

здаць, ; зак.

  1. Перадаць каму-н. (пра наяўнае, выкананае, даручанае).

    • З. рэчы ў багаж.
    • З. дакументы ў архіў.
    • З. дзяжурства.
    • З. хлеб дзяржаве.
    • З. манаграфію ў друк.
    • З. затрыманага ў міліцыю.
  2. Аддаць у наём.

    • З. пакой кватарантам.
    • З. зямлю ў арэнду.
  3. Уступіць, аддаць непрыяцелю (у выніку няўдачнага бою ці без бою).

    • З. горад.
    • З. пазіцыі (таксама перан.).
  4. Аслабіць, зменшыць, не справіўшыся.

    • З. тэмп работы.
  5. Раздаць у гульні (карты).

  6. Вытрымаць іспыты на веды, уменне.

    • З. залік.
    • З. нормы па бегу.
  7. Стаць слабейшым, цішэйшым, горшым (разм.).

    • Пад вясну мароз здаў.
    • Сэрца здало.
    • Машына здала.

|| незак. здаваць, .

|| наз. здача, .

здача, , ж.

  1. гл. здаць.

  2. Лішак грошай, які вяртаецца пры разліку.

    • Атрымаць здачу.
    • З. з пяці тысяч рублёў.

  • Даць здачы каму (разм.) — адказаць ударам на ўдар.