здаць, ; зак.

  1. Перадаць каму-н. (пра наяўнае, выкананае, даручанае).

    • З. рэчы ў багаж.
    • З. дакументы ў архіў.
    • З. дзяжурства.
    • З. хлеб дзяржаве.
    • З. манаграфію ў друк.
    • З. затрыманага ў міліцыю.
  2. Аддаць у наём.

    • З. пакой кватарантам.
    • З. зямлю ў арэнду.
  3. Уступіць, аддаць непрыяцелю (у выніку няўдачнага бою ці без бою).

    • З. горад.
    • З. пазіцыі (таксама перан.).
  4. Аслабіць, зменшыць, не справіўшыся.

    • З. тэмп работы.
  5. Раздаць у гульні (карты).

  6. Вытрымаць іспыты на веды, уменне.

    • З. залік.
    • З. нормы па бегу.
  7. Стаць слабейшым, цішэйшым, горшым (разм.).

    • Пад вясну мароз здаў.
    • Сэрца здало.
    • Машына здала.

|| незак. здаваць, .

|| наз. здача, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)