здацца1, ; зак.

  1. Спыніўшы супраціўленне, прызнаць сябе пераможаным.

    • З. ў палон.
  2. Аслабець, страціць сілы.

    • Апошні год ён зусім здаўся.
  3. Даверыцца каму-, чаму-н., паспадзявацца на каго-, што-н.

    • Я на вас здаўся, а вы тут вось што робіце.

|| незак. здавацца, .

|| наз. здача, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)