дзеліва, ✂, н.
Лік або велічыня, якая падвяргаецца дзяленню.
дзельнік, ✂, м.
Лік або велічыня, на якую дзеліцца дзеліва.
дзень, ✂, м.
-
Частка сутак ад усходу да захаду сонца, ад раніцы да вечара.
- Ясны д.
- Дасць бог д., дасць і спажытак (прыказка).
- І дзень і ноч (увесь час).
-
Тое, што і суткі.
-
Прамежак часу ў межах сутак, заняты чым-н.
- Працоўны д.
- Светлавы д. (частка сутак, на працягу якой свеціць Сонца).
-
чаго. Лік месяца, дата, прысвечаная якой-н. падзеі.
- Дзень Перамогі (9 Мая — Свята Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.)
- Д. нараджэння.
-
мн. Пара, перыяд.
○
Палярны дзень — за Палярным кругам: частка года, калі сонца не заходзіць за гарызонт.
Посны дзень — дзень, у які згодна з царкоўным звычаям нельга есці скаромнае.
Разгрузачны дзень — дзень з аблегчанай дыетай, асабліва для асоб, схільных да паўнаты.
Санітарны дзень — дзень, які прызначаецца для навядзення санітарыі.
Рабочы (працоўны) дзень — пэўны перыяд часу, адведзены для работы, службы.
◊
Добры дзень! — прывітальны зварот днём пры сустрэчы са знаёмымі.
Гэтымі днямі; на гэтых днях — некалькі дзён таму назад або праз некалькі наступных дзён.
Дзень у дзень; дзень пры дні — штодзень, кожны дзень.
Лічаныя дні — мала часу, нядоўга.
З дня на дзень — у адзін з бліжэйшых дзён.
- Чакаем іх з дня на дзень.
Наводзіць цень на ясны дзень — наўмысна ўносіць няяснасць у якую-н. справу; блытаць каго-н.
Учарашні дзень — былое, мінулае.
Чуць дзень — вельмі рана, на світанні.
Чорны дзень — цяжкая, змрочная часіна.
|| памянш.-ласк. дзянёк, ✂.
|| прым. дзённы, ✂.
дзеравяка, ✂, ж. (разм.).
Кавалак дрэва.
- На беразе ракі дагнівалі пачарнелыя дзеравякі.
дзеравянець, ✂; незак.
-
Набываць цвёрдасць, уласцівую дрэву.
- Сцябло расце і дзеравянее.
-
Утрачваць адчувальнасць, дранцвець.
- Ногі дзеравянеюць ад холаду.
|| зак. адзеравянець, ✂, задзеравянець, ✂ і здзеравянець, ✂.
дзеравяшка, ✂, ж. (разм.).
-
Кавалак дрэва, драўляны брусок.
-
Штучная драўляная нага.
- З вайны ў яго замест нагі д.
-
мн. Абутак на драўлянай падэшве.
- Скінуў дзеравяшкі пад лаўку.
дзераза, ✂, ж.
Травяністая споравая расліна сямейства дзеразовых з паўзучым сцяблом.
|| прым. дзеразовы, ✂.
- Д. вянок.
- Клас дзеразовых (наз.).