дзелавы прыметнік

  1. Які адносіцца да грамадскай, службовай дзейнасці.

    • Дзелавая размова.
    • Дзелавыя сувязі.
    • Дзелавое пісьмо.
  2. Які ведае справу, умела кіруе і клапоціцца аб рабоце.

    • Дзелавыя людзі.
    • Д. кіраўнік.
  3. Прыдатны для апрацоўкі (спецыяльны тэрмін).

    • Д. лес.
    • Дзелавая драўніна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)